Канікулы з Богам: дзеці і бацькі з фаніпальскай парафіі супольна адпачылі ў Навагрудку
13-08-2024
У нядзелю 4 жніўня групка дзяцей, моладзі і бацькоў з нашай парафіі вырушыла ў старажытны Навагрудак на канікулы з Богам. Адна з мэт такога адпачынку — у чарговы раз прыгадаць, што ад Бога няма выходных дзён, а малітва — не перашкода для прыемнага баўлення часу.
Вось і нашы старэйшыя і малодшыя парафіяне разам не толькі маліліся і ўдзельнічалі ў Святой Імшы, але таксама ладзілі супольныя гульні, вандроўкі, вясёлыя вечары. Гэтыя сумесна праведзеныя дні дапамаглі бацькам і дзецям яшчэ глыбей пазнаць адзін аднаго і Бога.
Дзякуй Богу за гэты час і магчымасць быць разам!