Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Сустрэча парафіяльнага актыву адбылася пасля летняга перапынку

14-09-2024

12 верасня, у чацвер, пасля летняга перапынку, аднавіліся планавыя спатканні парафіян для абмеркавання розных спраў.
 
Удзельнікі сустрэчы падвялі вынікі летніх актыўнасцяў, якія адбыліся на высокім узроўні (адпустовыя ўрачыстасці ў гонар Сэрца Езуса і Сэрца Марыі, урачыстасць Цела і Крыві Хрыста, пілігрымка у Будслаў, рэкалекцыі для дзяцей з бацькамі).

Ксендз Дзяніс і парафіяльная рада дзякуюць усім, хто браў на сябе адказнасць, удзельнічаў і дапамагаў у розных гаспадарчых справах на працягу лета: догляд за раслінамі (праполка, паліў), своечасовы пакос травы, аднаўленне дэкарацый і кампазіцый з кветак у будынку касцёла.

Падчас сустрэчы было адзначана, што за лета амаль скончаны работы у санвузле касцёла.

Удзельнікі спаткання таксама запланавалі будучыя актыўнасці і ўрачыстасці:

  • пачатак катэхетычнага года – 15 верасня
  • актывізацыя літургічнай групы для арганізацыі штотыднёвых літургій з фокусам на дзяцей (літургія, песні, ружанец з удзелам дзяцей і г. д.);
  • арганізацыя ружанцовых набажэнстваў у кастрычніку;
  • стварэнне ў парафіі дабрачыннай групы;
  • фэст для знаемства з новымі парафіянамі ў кастрычніку;
  • гаспадарчыя справы, суботнік.