Марыя і Максім дзякавалі Богу за 10 год Сужэнскага Жыцця

22 чэрвеня сцены нашай святыні зноў напоўніліся радаснымі, хвалебнымі спевамі. Нашы вернікі Марыя і Максім дзякавалі Богу за 10 год Сужэнскага Жыцця.
Адметнасцю гэтай падзеі сталася, што Максім, загадзя прыступіўшы да споведзі, прыняў Езуса ў Св. Камуніі. У часе Імшы разам з сабранымі вернікамі дзякавалі Богу за Яго любоў, знакам якой з’яўляюцца хрысціянскія сужонкі і прасілі для маладой пары цярплівасці, веры і яшчэ шмат любові.
Пасля Імшы, традыцыйна, прагучалі віншаванні, слоўныя і ў форме паэзіі, для Максіма і Марыі ад вернікаў парафіі і кс. Пробашча. А сама Марыя падсумавала: “з Богам усё магчыма”. А ўсім нам застаецца толькі адказаць – Амэн, Амэн, Амэн.




Блаславі Вас Добры Бог!