У нашай парафіі новы пробашч!
Ад 1 жніўня пробашчам парафіі ў Фаніпалі прызначаны ксёндз Дзяніс Шастаковіч, які дагэтуль выконваў душпастырскую паслугу ва Уздзе. Ксёндз Дзяніс належыць да Ордэна Місіянераў Святой Сям’і (MSF), які ад самага пачатку сваёй дзейнасці на Беларусі апякуецца вернікамі горада Фаніпаль. Адной з важных задач, якія стаяць перад новым пробашчам, з’яўляецца завяршэнне будоўлі касцёла. Спадзяемся, што з божай дапамогай пад кіраўніцтвам новага душпастыра наша святыня хутка набудзе выгляд, які быў запланаваны архітэктурным планам.
Да гэтага часу ў нашай парафіі працавалі кс. Сяргей Дабрагост і кс. Канстанцін Цыбульскі. Яны жылі і выконвалі святарскую паслугу ў Дзяржынску, а пагэтаму вымушаны былі спецыяльна прыязджаць у Фаніпаль, каб адправіць Святую Імшу. Цяпер ксендз Дзяніс будзе жыць і прававаць выключна ў Фаніпалі, што безумоўна станоўча паўплывае на развіццё нашай супольнасці.
Вітаем ксяндза Дзяніса! Жадаем шчодрых дароў Духа Святога і Божай дапамогі ва ўсіх душпастрыскіх справах.