Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Вернікі парафіі памаліліся за настаўнікаў у іх прафесійнае свята

03-10-2021

У першую нядзелю кастрычніка, якая ў нашай краіне традыцыйна лічыцца Днём настаўніка, у парафіяльным касцёле сабраліся дзеткі, моладзь і дарослыя, каб памаліцца за прадстаўнікоў адной з найважнейшых прафесій.

Урачыстай Святой імшы папярэднічаў ружанец, якi падрыхтавалі дзеці. Перад ружанцовай малітвай да алтара Пана быў урачыста ўнесены абраз Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Праз яе заступніцтва сабраныя ў святынi вернiкi прасiлi аб дарах Духа Святога, Божай Ласцы для ўсiх выкладчыкаў i выхавацеляў, а таксама аб еднасці i любовi ў нашых сем’ях.

Напрыканцы імшы самыя малодшыя парафiяне павiншавалi настаўнікаў з прафесійным святам сваiмi вершыкамi, спевамi i ўсмешкамi.