Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Малітва за памерлых адбылася на фаніпальскіх могілках

30-10-2021

У суботу 30 кастрычніка ксендз-пробашч і парафіяне нашай святыні памаліліся за ўсіх спачылых на могілках у Фаніпалі. Вернікі прайшлі невялічкай працэсіяй, якая традыцыйна складалася з пяці стацый. На кожнай з іх чыталіся малітва за пэўных памерлых: І стацыя — за духавенства, ІІ стацыя — за бацькоў і продкаў, ІІІ стацыя — за сваякоў і дабрадзеяў, IV стацыя — за ахвяраў войнаў і загінуўшых у катастрофах, V стацыя — за ўсіх памерлых і за душы, якія церпяць у чыстцы.  Пасля малітвы адбылося асвячэнне пахаванняў.

Прыпамінаем, што ў лістападзе каталіцкі касцёл асаблівым чынам моліцца за памерлых. На працягу першых васьмі дзён месяца (так званая актава) вернікі збіраюцца ў святынях, каб узгадаць імёны родных, блізкіх, знаёмых і прасіць Бога аб вечным шчасці для іх ў Небе.