Дзякуем усiм, хто прычынiўся да арганiзацыi Велiкодных святаў у нашай парафii!
17-04-2022

Дзякуй Богу за магчымасць служыць для Яго хвалы!
Дарагiя вернiкi! Хачу выказаць удзячнасць усiм, хто асаблiвым чынам удзельнiчаў у арганiзацыi найвялiкшага свята нашага збаўлення!
А менавiта:
- лiтургiчнай службе;
- мiнiстрантам;
- усiм, хто чытаў Божае Слова, спяваў псальмы, адказваў за спеў падчас Iмшы;
- кожнаму, хто выконваў розную працу ў касцёле: прыбiраў, набываў кветкi, рабiў дэкарацыi i намагаўся ўпрыгожыць святыню;
- усiм, хто рабiў i дасылаў здымкi для парафiяльнага сайту i соцсетак, каб пра нашую парафiю чулi и ведалi;
- тым, хто складаў ахвяры.
Не называю ўсiх паiменна, бо баюся кагосцi памiнуць. Сэрца радуецца, што вы ёсць.
Ваш ксёндз пробашч Дзянiс






