Віншаванні ксяндза пробашча з нагоды свята Уваскрасення Пана
Дарагія вернікі парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Безаганнага Сэрца Марыі! Паважаныя жыхары Фаніпаля і ваколіц!
Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
Гэтае хрысціянскае прывітанне гучыць ужо амаль дзве тысячы год. Для кожнага веруючага хрысціяніна ўваскрасенне Хрыста — самая важная падзея ў гісторыі, якая надае яго веры найпаўнейшы сэнс. Сёлета мы святкуем Вялікдзень у напружаны час, але менавіта перамога Хрыста ўсяляе надзею, што дабро пераможа зло.
Няхай у гэты Вялікдзень уваскрослы Пан прыйдзе са сваім святлом, спакоем, аздараўленнем і ачышчэннем у кожны дом і кожную сям’ю, у народ беларускі, украінскі, рускі.
Жадаю святаў, поўных надзеі.
Вялікі дзень — вялікія надзеі,
Дабра і шчасця — з яркім сонцам сцяг.
Няхай святло святой нядзелі
Жыццёвы азарае шлях.
Пробашч парафіі ксёндз Дзяніс Шастаковіч, MSF