Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Парафіяльны актыў сустрэўся ў чарговы раз, каб абмеркаваць надзённыя справы

06-10-2022

Кожны першы чацвер месяца члены касцёльнай рады, а таксама ўсе неабыякавыя парафіяне збіраюцца разам, каб падвесці вынікі мінулага месяца і абмеркаваць планы на будучы.

У мінулы чацвер, 6 кастрычніка, на спатканні, якое ўзначаліў ксендз-пробашч Дзяніс Шастаковіч, прысутнічала 18 чалавек. У ходзе спаткання было аздначана наступнае:

  • працягваюцца ўнутраныя і знешнія работы, завершаны работы на вежы;
  • працягваецца добраўпарадкаванне тэрыторыі: выканана частка работ па выкладанню пліткі, зроблены тэрміновыя падходы-дарожкі да касцёла з плітак, каб было зручней дайсці пры дрэнным надвор’і;
  • працягваюцца работы па ўзвядзенню агароджы.

Абмяркоўвалася пытанне больш арганізаванага вядзення гаспадарчай работы пры касцёле з дапамогай выдзеленага для гэтай справы чалавека, а таксама іншыя душпастырскія актыўнасці і прапановы.

Напрыканцы спаткання ксёндз Дзяніс удзяліў усім прысутным душпастырскае благаслаўленне.