Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Сакрамэнт сужэнства ў нашай парафіі прынялі Дар’я і Павел

01-10-2022

Сёння ў нашым касцёле адбылася пакуль што яшчэ рэдкая для нашых парафіяльных рэалій, але вельмі важная і прыгожая падзея. У сакрамэнтальны шлюбны саюз уступілі парафіяне Дар’я і Павел.

Гэтая падзея мела сваю прыгажосць не толькі ў духоўным вымярэнні, але і знешне. Нашы дзяўчаты з групы парафіяльных фларыстаў правялі не адну гадзіну, упрыгожваючы каплічку, каб зрабіць знакавы момант у жыцці маладых яшчэ больш узнёслым.

Няхай як Боскае Сэрца Езуса злучана з Сэрцам Марыі, так будуць злучаны назаўседы сэрцы Дар’і і Паўла. У добры шлях!