Парафіяне Алена і Канстанцін адзначылі 20-ю гадавіну шлюбу
01-01-2024
У першы дзень новага 2024 года, ва Урачыстасць Багародзіцы Марыі, у нашай парафіі адбылася радасная падзея: старшыня касцёльнага камітэта пані Алена Протас і яе муж Канстанцін святкавалі 20-ю гадавіну шлюбу.
Пакахаць гэта не ўсё. Трэба яшчэ ўмець прыняць гэту любоў у рукі і пранесці яе праз жыццё. Вы змаглі гэта ўчыніць. Ваш юбілей – сімвал сямейнай вернасці і любові, доказ узаемнага зразумення сутнасці сужэнства, цудоўны прыклад для маладога пакалення.
Цешымся, шаноўныя юбіляры, што можам раздзяліць з вамі гэты святочны момант, і жадаем доўгіх гадоў жыцця ва ўзаемным замілаваннi і павазе. Няхай Святая Сям’я апякуецца вамі і будзе штодзённым прыкладам і натхненнем.