Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Віншуем з Днём нараджэння нашага прафіяніна Яўгена

11-01-2024

Сёння свой юбілейны Дзень нараджэння адзначае наш цудоўны малады парафіянін Яўген Юшкевіч.

Зямля Міёршчыны, што на Віцебшчыне, ахвяравала нам праз Пана Бога гэтага хлопца, каб ён стаў побач з пробашчам і дапамагаў на вельмі складаным напрамку: у будаўнічых справах. Жэня нарадзіўся ў весцы з мілагучнай назвай Любінова. Быў ахрышчаны ў касцеле Унебаўзяцця Святой Дзевы Марыі ў Міёрах, там жа ў 2014 годзе прыступіў да шлюбу. З 2016 года Жэня жыве ў Фаніпалі, тут яны разам з жонкай Вольгай набылі кватэру, тут у іх нарадзіўся сыночак Пятрук! За гэты час Жэня стаў моцнай апорай нам, парафіянам, у розных будаўнічых справах. Кваліфікаваны, адказны , шчыры – так кажуць пра яго людзі! А сястра Надзея, таксама наша парфіянка, з гонарам і радасцю дадае: ”Жэня – наша сямейная гордасць!”

Уся парафіяльная супольнасць касцёла “Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Марыі “ у Фаніпалі шчыра дзякуе бацькам Яўгена за хрысціянскае выхаванне сына, за тое, што яны змаглі паказаць яму шлях да Бога.

Паважаны Жэня, прымі ад усіх нас самыя шчырыя віншаванні і пажаданні з нагоды 35-годдзя. Няхай і далей твой жыццевы шлях будзе з Панам Богам, а Маці Божая атуліць цябе і тваіх блізкіх сваёй апекай!