Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі
ў г. Фаніпаль

Адбылася пiлiгрымка вернікаў з Фаніпаля па касцёлах Мiншчыны

16-01-2024

13 студзеня, у суботу, адбылася пiлiгрымка па касцёлах Мiншчыны, у якой прынялi ўдзел дзесяць чалавек з нашай парафii. У касцелах, якія наведалi, была не толькі магчымасць узнесці малітву, але наноў занурыцца ў атмасферу Божага Нараджэння, паспяваць святочныя спевы, захапіцца прыгожым убранствам святыняў і зазірнуць у стаенкі, паслухаць цікавыя гісторыі і пабыць разам.

“Цудоўная арганізацыя, як заўсёды, цудоўны экскурсавод Павел! Шчырая ўдзячнасць нашаму ксяндзу Дзянісу за арганізацыю такіх пілігрымак, за магчымасць пазнання Пана Бога праз цяжкі, славуты лёс нашай Радзімы” – так выказала свае ўражанні ўдзельніца пілігрымкі Алена Протас.

Святая Імша адбылася напрыканцы пілігрымкі ў Стоўбцах.