Адбылася сустрэча парафіян з прадстаўнікамі хрысціянскага часопіса “Дыялог”
У пятніцу, 19 студзеня, пасля Святой Імшы адбылася сустрэча нашых парафіян з прадстаўнікамі часопіса “Дыялог”. У форме круглага стала прайшло цікавае абмеркаванне тэксту Святога Пісання “Выпрабаванне Езуса ў пустыні”. Пасля малітвы кожны прысутны мог падзяліцца сваімі думкамі і перажываннямі наконт прадстаўленага тэксту, задаць пытанні. Мы разам шукалі адказы, вучыліся слухаць Пана Бога і адзін аднаго, каб бліжэй зразумець і прыняць гэтыя словы.
Варта адзначыць, што ў гэтай дыскусіі ўзялі ўдзел прадстаўнікі розных узростаў: як старэйшыя парафіяне, так і прадстаўнікі моладзі.
Дзякуй Богу, што наша духоўнае жыццё пастаянна ўдасканальваецца, што мы рухаемся ў напрамку большага пазнання Святых тэкстаў і свайго шляху да Бога.