Працэсія Божага Цела адбылася ў фаніпальскай парафіі
19-06-2022
Само свята ў гэтым годзе адзначалася 16 чэрвеня, але ўрачыстая працэсія адбылася менавіта сёння, у нядзелю.
Асноўная мэта цэлебрацыі Божага Цела — публічна вызнаць веру ў прысутнасць Езуса Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, пакланіцца Яму і падзякаваць за ласкі, якія атрымоўваем, а таксама папрасіць прабачэння за крыўды.
Працэсія, на чале якой святар нясе манстранцыю з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, спыняецца паслядоўна каля чатырох алтароў. На кожным прыпынку чытаюцца ўрыўкі з Евангелля, а пасля адбываецца ўрачыстае благаславенства божага люду.
Дзякуем усім, хто прычыніўся да арганізацыі свята, асабліва тым, хто упрыгожваў алтарыкі!