Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Расклад набажэнстваў на снежань

01-12-2021

Шаноўныя парафіяне і наведвальнікі нашай старонкі! Запрашаем азнаёміцца з раскладам набажэнстваў на апошні месяц 2021 г.

Нагадваем, што ў каталіцкім касцёле трывае перыяд Адвэнту — час асаблівай падрыхтоўкі да нараджэння Езуса, час чакання і надзеі. Гэты перыяд поўны розных сімвалаў, якія можам бачыць у храмах: адвэнтовы вянок з чатырмя свечкамі (сімвалы 4-х тыдняў, з якіх складаецца Адвэнт), свечка-раратка (сімвал Панны Марыі), ранішнія імшы з ліхтарыкамі або свечкамі ў поўнай цемры (рараты), фіялетавы колер шатаў святара. Паўсюдны Касцёл з надзеяй чакае прыходу Збаўцы. Мы рыхтуемся не толькі да таго, каб узгадаць факт нараджэння Хрыста, якое адбылося ў Бэтлееме 2000 год таму, але перад усім скіроўваем нашыя думкі на другі прыход Пана, імкнемся быць падрыхтаванымі ў любы момант спаткацца з Ім.

Калі ласка, далучайцеся да нашых набажэнстваў. Асабліва запрашаем усіх на рараты і адвэнтовыя чуванні!