Шэсць малодшых вернікаў, што рыхтуюцца да Першай Святой Камуніі, здалі экзамен
20-05-2023
Экзаменацыйная камісія, у склад якой увайшлі ксёндз-пробашч Дзяніс, настаўніца-катэхетка пані Ганна і кіраўнік парафіяльнай рады пані Алена, адзінагалосна прызнала, што веды ў прэтэндэнтаў моцныя, і іх дастаткова, каб усе былі дапушчаны да прыняцця Святой Камуніі.
Рыхтуемся да найважнейшага моманту і нагадваем, што ўрачыстасць першакамунiйная ў нашай парафіі адбудзецца ў наступную суботу ў 11.00. Сардэчна ўсіх запрашаем!