Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Сёння нашу парафію наведалі прадстаўнікі выдавецтва «PRO CHRISTO»

13-11-2022

У нядзелю 13 лістапада нашу парафію наведалі Аліна Сяргееўна Новікава – галоўны рэдактар выдавецтва “Pro Christo” і часопіса “Ave Maria”, а таксама Галіна Калевіч – карэспандэнт часопіса “Ave Maria”.

Шаноўныя госці падзяліліся досведам працы ў выдавецтве, а таксама заахвоцілі стаць часткай Апостальства дапамогі душам чысцовым, даведацца больш пра якое можна па спасылцы.

У парафіяльным кіёску можна набыць літаратуру на гэтую тэму, а таксама іншыя выданні “Pro Christo”. Заахвочваем да чытання і дзякуем пані Аліне і пані Галіне за наведванне нашай парафіі!