Бэтлеемскі агонь прыбыў у Фаніпаль
17-12-2022
17 снежня скаўты даставілі Бэтлеемскі агонь у фаніпальскую парафію. Іх сустрэлі ксёндз-пробашч Дзяніс Шастаковіч і вернікі, што сабраліся на Святой Імшы.
Полымя, якое сімвалізуе нараджэнне Збаўцы, а таксама супакой, надзею і еднасць, запальваецца ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме, затым дастаўляецца ў Вену (Аўстрыя) і перадаецца праз скаўцкую эстафету ў розныя краіны. Праз гэтае святло мы можам сімвалічна дакрануцца да таго месца, дзе нарадзіўся Езус Хрыстус.
Усе прысутныя маглі запаліць ад Бэтлеемскага агню знічы, каб занесці агонь, запалены ў пячоры Нараджэння Пана ў Бэтлееме, у свае дамы.