Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Дзякуем Богу за пражыты год і падводзім вынікі

18-12-2022

Шаноўныя вернікі! Дзень за днём бягучы каляндарны год набліжаецца да свайго фінішу, а значыць, ёсць добрая нагода азірнуцца назад і ўзгадаць, чым жыла наша парафія ў 2022 годзе.

Прапануем вашай увазе фотосправаздачу з двух частак: жыццё супольнасці і будова святыні.

Парафіяльная супольнасць

  • Паўстала парафіяльная рада, у якую ўвайшлі найбольш актыўныя парафіяне. Кожны першы чацвер месяца прадстаўнікі рады збіраюцца разам, каб падвесці вынікі мінулага месяца і распаланаваць будучы.
  • Павялічылася група людзей, адказных за падтрыманне чысціні і парадку ў касцёле, аздабленне, прыгатаванне дэкарацый.
  • Парафіяне прымалі актыўны ўдзел у навядзенні парадку як у самой святыні, так і на прыкасцёльнай тэрыторыі.
  • Быў арганізаваны дзіцячы летнік “Канікулы з Богам”.
  • Павялічылася літургічная служба алтара: маем новых міністрантаў!
  • Дзейнічаюць тры дзіцячыя катэхетычныя групы, а таксама творча-тэатральнае згуртаванне дзяцей і моладзі.
  • Урачыстае святкаванне парафіяльнага адпусту, нягледзячы на шматлікія перашкоды ў сувязі з будаўлянымі працамі.
  • Супольнае святкаванне і цэлебрацыя Святых імшаў за нашах парафіян-юбіляраў.
  • Парафіяльныя пілігрымкі: адбылося іх некалькі на працягу года.

Будаўляныя справы

  • Адрамантавана сакрыстыя
  • Гідраізаляцыя і ўцяпленне касцёльнага фундамента
  • Рамонт даху. Ліквідацыя падцёкаў
  • Тынкоўка сцен
  • Добраўпарадкаванне цокальнай часткі і бакавой лесвіцы
  • Будова каналізацыі
  • Добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол касцёла
  • Устаноўка агароджы
  • Унутраныя працы

Дзякуем усім за малітвы, ахвяраванні і любую дапамогу! Разам мы сіла!