Завяршыліся парафіяльныя адвэнтавыя рэкалекцыі
22-12-2022

21-22 снежня ў нашай парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі. Іх праводзіў ксёндз Аляксандр Вітко – пробашч парафіі ў Гарадзеі.
На працягу двух дзён з дапамогай рэкалекцыйнай навукі вернікі рыхтавалі свае сэрцы, каб у калядную ноч годна прыняць туды маленькага Езуса.
Дзякуем ксяндзу Аляксандру за паглыбленне нашай веры, а таксама кс. Канстанціну Цыбульскаму і кс. Аляксандру Фаміных за паслугу ў канфесіяналах.





