У Фаніпалі адбылася працэсія Божага Цела

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, больш вядомая як Божае Цела, святкуецца ў першы чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Троіцы. Гэтае свята традыцыйна суправаджаецца велічнай Эўхарыстычнай працэсіяй па вуліцах гарадоў і мястэчак. Паколькі чацвер – дзень працоўны, галоўныя святканні зазвычай пераносяцца на бліжэйшую нядзелю.
Сёння падчас працэсіі да чатырох алтароў вернікі нашай парафіі, яднаючыся з паўсюдным каталіцкім Касцёлам, таксама склалі падзяку Збаўцы за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту, у якім Ён прабывае са сваім народам. Крочачы вакол святыні за Хрыстом, скрытым у белай Гостыі, каталікі Фаніпаля адкрыта вызналі сваю веру і запрасілі Езуса, каб Ён зазірнуў у дамы і сэрцы.
Дзякуй усім за супольную малітву і асабліва за падрыхтоўку алтароў:
- першы алтар – першакамунійныя дзеці і іх бацькі;
- другі алтар – сужонкі;
- трэці алтар – члены малітоўная групы за душы, церпячыя ў чысцы;
- чацверты – усе парафіяне.








