У касцёле ў Фаніпалі працягваюцца аддзелачныя работы
У нядзелю, 24 верасня, кожны жадаючы меў магчымасць наведаць галоўны касцёл і на свае вочы пабачыць, што зроблена. А зроблена ўжо сапраўды шмат. У касцёле цалкам пафарбаваны сцены, адбываецца ўкладка пліткі на падлогу, пачышчана ад смецця вежа, прыведезны ў парадак сакрыстыя і пакой для катэхезы.
Праца працягваецца, і яе яшчэ шмат. У бліжэйшы час плануем мыць вокны. Яны высокія і вельмі брудныя, пагэтаму маем патрэбу ў спецыялістах. Таксама плануецца набыццё жырандоляў (люстр). Адбываецца збор сродкаў на выраб галоўнага алтара.
Нам вельмі патрэбна матэрыяльная, фізічная і духоўная падтрымка. Як нам дапамагчы фінансава, можна знайсці вось тут. Інфармацыю аб бягучых актыўнасцях можна знайсці ў нашай групе ў Viber. Калі вы яшчэ не там, а маеце жаданне далучыцца, звяжыцеся з кс. Дзянісам (+375 (25) 771-00-80), і ён дапаможа.
Дзякуй усім за падтрымку!