У першую суботу месяца вернікі Фаніпаля сабраліся на малітву і агульны суботнік
03-03-2024
1 сакавіка, у першую суботу месяца, парафіяне сабраліся, какб супольна маліцца і ўшанаваць Безаганнае Сэрца Марыі. Пасля набажэнства адбыўся суботнік. І маладзейшыя, і старэйшыя вернікі разам прыбіралі касцёл у атмасферы адзінства і радасці.
Пане Божа, усё на Тваю хвалу! Няхай і далей нас яднае клопат аб Тваёй і нашай святыні!