Велікапосныя рэкалекцыі адбыліся ў фаніпальскай парафіі
22-03-2024
Велікапосныя рэкалекцыі адбыліся ў нашым касцёле. Іх правёў ксёндз Віталій Стрыга – пробашч парафіі ў Крупках.
Падчас рэкалекцыйных навук закранулі тэму ласкі і абавязкаў, вынікаючых з Сакраманту Хросту, паразважалi над прыгажосцю Сакраманту Сужэнства, а таксама аб неабходнасці добрай споведзі.
Дзякуем кс. Віталію за супольную малітву, а таксама кс. А. Фаміных і В. Станкевічу за паслугу ў канфесіяналах.