Вернікі фаніпальскай парафіі адзначылі Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
15-08-2022
15 жніўня Каталіцкі касцёл адзначае Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую ў народзе традыцыйна называюць «Маці Божай Зельнай». У гэты дзень здаўна прынята асвячаць плады прыроды, летняга цяпла і людскіх рук — кветкі, садавіну, гародніну, расліны.
Таямніца ўнебаўзяцця ўзгадвае той узнёслы момант, калі Найсвяцейшая Панна Марыя была з целам і душою ўзята да Неба, і прыпамінае нам мэту нашай зямной вандроўкі. Гэтая ўрачыстасць адкрывае сэнс чалавечага існавання: перамога над смерцю, каб вечна жыць з Богам.
Дзякуем усім, хто прыняў удзел у святочных набажэнствах!