Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

У пятніцу 19 жніўня адбудзецца Святая Імша ў гадавіну смерці ксяндза Станіслава Салаты

19-08-2022

25 гадоў святар прысвяціў пастырскаму служэнню ў Беларусі. Ён апекаваўся парафіямі ў Нароўлі, Грушаўцы, Дзяржынску, Фаніпалі, Новым Свержані, Жацераве, Свірыдонаве.


Святар паходзіў з-пад Жэшува (Польшча), быў чацвёртым дзіцём у сям’і. Празбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 33 гады, затым 15 гадоў працаваў у Польшчы. У 1991 годзе прыехаў у Беларусь, дзе да апошняга нёс пастырскае служэнне.

Запрашаем на супольную малітву!