Вернікі Фаніпаля арганізавалі святочны парафіяльны карпаратыў
19-01-2025

12 студзеня, у нядзелю Хросту Пана, у нашай парафіі адбыўся парафiяльны карпаратыў.
Пасля супольнай Святой Iмшы вернiкi разам з ксяндзом-пробашчам накіраваліся ў кафэ, каб правесці час у нефармальнай абстаноўцы.
Парафіяне дзяліліся аплаткам, разам спявалі, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах i ў чарговы раз засведчылi, што каталiкi ўмеюць разам не толькi малiцца, але i адпачываць.
Дзякуй Богу за магчымасць быць разам, якая дапамагае блiжэй пазнаць адзін аднаго i садзейнічае ўмацаванню нашай парафіяльнай сям’i.















