Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Парафіяне з Фаніпаля прэзентавалі калядную паэму ў парафіі ў Стоўбцах

20-01-2025

У нядзелю 20 студзеня дзецi, моладзь i бацькi з нашай парафii наведалі парафію Святога Казіміра ў Стоўбцах, каб прэзентаваць тутэйшым вернікам сваю калядную паэму “Хрыстовае Раство” i раздзяліць з імі радасць Божага Нараджэння.

Парафіяне са Стоўбцаў цёпла сустрэлі артыстаў, накармілі смачным абедам, правялі экскурсію на раскопкі старога касцёла. На памяць аб супольна пражытым днi ўдзельнікі тэатральнай пастаноўкi атрымалі мiлыя падарункі, зробленыя рукамi мясцовых вернiкаў.

Вялікі дзякуй ксяндзу-пробашчу Iгару Лашуку i парафiянам за гасціннасць, а таксама валанцёрам, якiя падрыхтавалi пачастунак i падарункi.

Відэа прадстаўлення ёсць на нашым YouTube-канале.

Нагадваем, што ў наступную нядзелю, 26 студзеня, у Фаніпаль са сваёй святочнай праграмай прыбудуць артысты са Стоўбцаў, каб дзяліцца талентамі і разам праслаўляць Бога. Запрашаем на Святую Імшу ў 11.00, пасля якой адбудзецца тэатралізаваны выступ.