Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Вернікі з Фаніпаля памаліліся за памерлых на мясцовых могілках

04-11-2023

У часе актавы Усіх Святых парафіяне разам з ксяндзом-пробашчам Дзянісам наведалі Фаніпальскія могілкі, каб супольна памаліцца за памерлых. Дзякуй усім, хто далучыўся да малітвы, і нагадваем, што актава – асаблівы час малітвы за спачылых – трывае да 8 лістапада. У гэтыя дні кожны вернік можа атрымаць адпуст і ахвяраваць яго ў інтэцыі аб збаўленні душы памерлага. Для гэтага патрэбна выканаць наступныя ўмовы: быць у стане Ласкі Божай (не мець цяжкага граху), прыняць Святую Камунію, наведаць могілкі і памаліцца ў інтэнцыях Папы Рымскага.