Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі
ў г. Фаніпаль

Запрашаем парафіян прыняць удзел у анкетаванні!

08-01-2022

Дарагія парафіяне!

Напэўна, большасць з вас хвалюецца, як будзе выглядаць наш касцёл у будучым і якая супольнасць парафіяльная будзе дбаць пра яго і справы Божыя. Веру моцна, што справы супольнасці і будучыні касцёла шмат каму моцна ляжаць на сэрцы. Пагэтаму звяртаюся да вас з просьбай выказаць свае меркаванні на тэму жыцця нашай супольнасці. Жадаю даведацца, што можа паспрыяць узрастанню ў веры праз жыццё ў супольнасці, мяне цікавяць вашыя думкі і прапановы.

Пададзеная ніжэй анкета цалкам ананімная. Прашу аб шчырых адказах. Не бойцеся ставіць свае пытанні і ўносіць прапановы. Гэта паслужыць чарговым крокам, які узмоцніць нас, як супольнасць Божую, і будзе ўмацоўваць кожнага асабіста.

З малітвай аб усіх, ваш пробашч кс. Дзяніс.