Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі
ў г. Фаніпаль

Закончыўся рамонт у касцёльнай закрыстыі

03-01-2022

Працягваем будову нашай святыні, і ў гэтай справе зроблены яшчэ адзін важкі крок наперад — адрэмантавана касцёльная закрыстыя.

Закрыстыя — невялічкае памяшканне, якое зазвычай знаходзіцца у прыалтарнай частцы касцёла. Тут захоўваюцца розныя рэлігійныя рэчы, якімі святар паслугоўваецца падчас імшы і набажэнстваў, літургічная вопратка (арнаты, альбы, комжы і інш). Закрыстыя таксама з’яўляецца месцам, дзе святар і літургічная служба алтара рыхтуюцца да імшы.

У касцёльнай закрыстыі былі добраўпарадкаваны сцены, столь, падлога. Набыта новая мэбля: стол і шафы для вопраткі і іншых рэчаў.

Дзякуем усім за малітоўную і матэрыяльную падтрымку! Без вас, нашы дарагія ахвярадаўцы, нічога б не атрымалася! Памятаем кожнага ў сваіх малітвах!

Перад намі яшчэ шмат працы, якая патрабуе немалых сродкаў. Як ахвяраваць на будову святыні, можна даведацца тут.