Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Завяршылася актава малітвы за памерлых

09-11-2025

Месяц лістапад асаблівым чынам прысвечаны малітве за тых, хто апярэдзіў нас у шляху да вечнасці. На працягу першых васьмі дзён месяца, або так званай актавы, у нашай парафіі чыталіся імёны памерлых вернікаў (выпамінкі) і адбываліся адмысловыя набажэнствы за душы спачылых, якія праводзілі члены руху Апостальства дапамогі душам чысцовым.

1 лістапада парафіяне разам з ксяндзом-пробашчам наведалі гарадскія могілкі, дзе разам памаліліся за ўсіх пахаваных.

Завяршэннем актавы стала пілігрымка ў Мядзел і Ваўкалаты ў інтэнцыі душ чысцовых. Пiлiгрымы наведалі мядзельскі касцёл, паслухалі гісторыю парафіі, прайшлі крыжовым шляхам на мядзельскай кальварыі. У парафіі ў Ваўкалатах, дзе знаходзіцца цудоўны абраз Марыі Суцяшальнiцы Душ Чысцовых, адбылася Святая Імша ў інэнцыі душ, церпячых у чысцы.

Вечны адпачынак рач спачылым даць, Пане!