Хор Verum Cantus наведаў парафію ў Фаніпалі
23-11-2025
Сёння, ва Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, да нас завітаў хор Verum Cantus (дырыжор Яніна Хвалько і хармайстар Святлана Калесніковіч). Шаноўныя госці аздобілі сваім спевам нядзельную Літургію, а пасля Святой Імшы выканалі для прысутных у святыні вернікаў некалькі твораў.
Дзякуем хору за супольную малітву! Заўсёды вам рады і чакаем у нашай парафіі!






