Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Жыццё парафіі ў Фаніпалі: вынікі 2024 года

30-12-2024

Парафіяльная супольнасць

✅ У студзені прайшло святочнае мерапрыемства для парафіян. Пасля Святой Імшы вернікі сабраліся ў мясцовым кафе, дзе былі пачастунак, спевы, конкурсы, танцы. Падобныя спатканні садзейнічаюць збліжэнню парафіяльнай супольнасці.

✅ Адбыўся шэраг пілігрымак: калядная, вясной у Будслаў (у першую суботу месяца з нагоды падрыхтоўкі да прысвячэння парафіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса), па касцёлах Беларусі (у верасні, кастрычніку і лістападзе).

✅ Адбылася пілігрымка ў Будслаў падчас ліпеньскіх урачыстасцяў.

✅ Кожную першую пятніцу месяца адбываецца Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, а ў першую суботу — набажэнства фацімскае.

✅ Традыцыйна ў парафіі прайшлі рэкалекцыі перад Вялікаднем і Божым нараджэннем, якія праводзіў кс. Віталій Стрыга з Крупак.

✅ На велікодныя ўрачыстасці перайшлі з падвальнага памяшкання ў верхні касцёл.

✅ Напрыканцы мая 11 дзяцей з нашай парафіі паспяхова здалі экзамен і прыступілі да Першай Святой Камуніі.

✅ Узнёсла прайшлі адпустовыя парафіяльныя ўрачыстасці. У пятніцу ўрачыстасць у гонар Сэрца Езуса узначаліў ксёндз-арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч, які пасля Святой Імшы прысвяціў парафію Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Адпустовую ўрачыстасць на ўшанаванне Безаганнага Сэрца Марыі ўзначаліў ксёндз-дзекан Ігар Лашук, літургію сваім спевам упрыгожыў хор з парафіі Святога Роха ў Мінску. Пасля Імшы на касцёльным падворку ўсіх чакалі пачастунак, прыгатаваны вернікамі, і святочны выступ дзяцей і моладзі.

✅ Падчас адпусту свой юбілей святкавала шматгадовы кіраўнік парафіяльнай рады Протас Алена Эдуардаўна. Вернікі маліліся за юбілярку і павіншавалі яе, дзякуючы за ахвярную службу на хвалу Богу і карысць касцёла.

✅ Для дзяцей і бацькоў была арганізавана выяздная катэхеза ў Навагрудак.

✅ Ад кастрычніка ў парафіі распачаўся новы катэхетычны год. Катэхеткі Ганна і Яна на змену прыязджаюць у парафію, каб рыхтаваць дзяцей да Першай Святой Камуніі.

✅ Пачынаючы з кастрычніка, у парафіі праходзяць біблійныя заняткі, якія праводзіць с. Альберта з Гатава.

✅ У адвэнце ў нашай парафіі паўстала парафіяльная група “Карытас”, мэта якой здзяйсняць гуманітарна-дабрачынную дзейнасць ад імя парафіі. Некалькі парафіян узялі ўдзел у спатканні валанцёраў, якое прайшло ў Ляскоўцы. Першая місія, учыненая праз валанцёраў, — аднаўленне сувязі з вернікамі, якія з-за хваробы не могуць наведваць касцёл. Для іх было арганізавана спатканне са святаром і магчымасць прыняць сакраманты. Да валанцёрскай групы можа далучыцца кожны жадаючы.

✅ Літургічная служба алтара папоўнілася новым міністрантам.

✅ У парафіі адбылося ўрачыстае святкаванне Божага Нараджэння. Вернікі падрыхтавалі тэматычныя дэкарацыі і ўпрыгожылі касцёл.

✅ У свята Святой Сям’і малодшыя парафіяне пад кіраўніцтвам Вікторыі Сучынскай падрыхтавалі віншавальную музычную праграму.

Таксама варта адзначыць, што ў мінулым годзе ў вігілійных імшах узяло ўдзел 110 вернікаў, а ў гэтым лічба павялічылася да 215 чалавек. На свята Божага Нараджэння ў мінулым годзе касцёл наведала 90 чалавек, сёлета — 150. Узрасла і лічба прыступаючых да Камуніі.

Будаўляныя і гаспадарчыя справы

✅ Штомесяц, акрамя лета, праходзяць спатканні парафіяльнай рады, падчас якіх абмяркоўваюцца і вырашаюцца бягучыя справы парафіі.

✅ Пафарбавалі ўнутраныя сцены, у алтарнай частцы зашыта столь, унутры касцёла пакладзена плітка.

✅ Устаноўлена пажарная сігналізацыя.

✅ Зроблена лесвіца на ўваход у падвал знутры касцёла.

✅ Поўнасцю адраматаваны санвузел у падвальным памяшканні.

✅ Зроблены галоўны ганак.

✅ Пад кіраўніцтвам Яўгена Юшкевіча выканана ўборка падвальных памяшканняў.

✅ Устаноўлены брамкі.

✅ Тэрыторыя вакол касцёла была дапоўнена кветкамі і туямі.

✅ Расце колькасць вернікаў, якія ўключаюцца ў працы пры касцёле (суботнікі, уборка, пасадка і паліў кветак, пакос травы, пакраска касцёла знутры)

Дзякуй усім за супольны год!