Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Члены парафіяльнага Caritas наведалі хворых вернікаў

11-04-2025

У пятніцу перад вербнай нядзеляй валанцёры з дабрачыннай групы “Карытас” разам з ксяндзом-пробашчам наведалі старэйшых вернікаў парафіі, якія па стане здароўя не могуць прыйсці да касцёла. Валанцёры павіншавалі іх з надыходзячым Вялікаднем, перадалі вербачкі і салодкі пачастунак, але найбольшай радасцю стала магчымасць паспавядацца і прыняць Хрыста ў Святой Камуніі перад святамі. Некаторых вернікаў гэты візіт і памяць пра іх узрушылі да слёз.

Варта не забываць пра тых, хто сам не можа наведаць касцёл з прычыны хваробы або сталага ўзросту. Калі ведаеце старэнькіх нямоглых людзей дапамажыце ім прыступіць да Сакрамантальнай ласкі, звярнуўшыся да святара або кагосці з валанцёраў.