Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Вернікі Фаніпаля святкуюць Уваход Гасподні ў Іерусалім

13-04-2025

У шостую нядзелю Вялікага посту, за тыдзень да Вялікадня, каталікі ўсяго свету святкуюць урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Іерусалім. У гэты дзень прыкладна дзве тысячы гадоў таму іудзеі сустракалі Хрыста як месію, прарока і вялікага цудатворцу. Дарослыя і дзеці спявалі і радаваліся, высцілалі дарогу пальмавымі галінкамі, усклікаючы “Гасанна сыну Давідаваму!”. Галіны пальмы, якія сімвалізуюць вялікую радасць, у нашых шыротах замяніла вярба, адсюль і назва — Вербная нядзеля.

Каталікі Фаніпаля, яднаючыся з паўсюдным каталіцкім Касцёлам, таксама сабраліся ў святыні з галінкамі вербаў у руках, як бы нанава сустракаючы Госпада. Вербная нядзеля распачала Вялікі тыдзень — час засяроджання і развагі над мукамі Пана.