Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Катэхеза з сястрой-дамініканкай адбылася ў нашай парафіі

24-03-2025

У суботу, 22 сакавіка, па запрашэнні ксяндза-пробашча нашу парафію наведала сястра Наталля. Яна правяла катэхезу, у якой прынялі ўдзел дзеці, моладзь і бацькі.

Спатканне атрымалася захапляючым, прайшло на адным дыханні. Удзельнікi даведаліся шмат цiкавага аб Хрыстовай Маці напярэдадні свята Звеставання, паўдзельнічалi ў гульнях, паспявалі, разам спажылi салодкi пачастунак.

Дзякуй сястры Наталлі за катэхезу, ксяндзу Дзянісу за iнiцыятыву, а таксама ўсім, хто далучыўся да падрыхтоўкі!