Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Запрашаем далучыцца да дабрачыннай парафіяльнай суполкі!

05-03-2025

1 сакавіка ў сядзібе дабрачыннай каталіцкай арганізацыі “Caritas”, што знаходзіцца ў Ляскоўцы, адбылося спатканне валанцераў з розных парафій Мінска-Магілеўскай Архідыяцэзіі. На ім прысутнічалі таксама прадстаўнікі з нашай парафіі.

Валанцёрства — гэта не толькі аддача, але і пастаянная праца над сабой, пошук гармоніі і балансу. Трэба помніць: каб дапамагаць іншым, неабходна падтрымліваць і самога сябе.

Запрашаем далучацца да парафіяльнай групы “Caritas”, каб разам несці дабро і міласэрнасць. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, калі ласка, звяртайцеся да ксяндза Дзяніса.