Другі дзень парафіяльнага адпусту: вернікі Фаніпаля ўшанавалі Сэрца Марыі
У суботу 17 чэрвеня адбыўся працяг адпустовай парафіяльнай урачыстасці. Святочнае набажэнства ў гэты дзень распачалося Літаніяй да Сэрца Марыі. Затым адбылася Святая Імша, удзел у якой прынялі не толькі парафіяне, але і госці нашай святыні, сярод якіх – хор Verbum Dei. Праз заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі вернікі прасілі Бога аб патрэбных ласках для ўсёй парафіяльнай супольнасці.
Пасля Эўхарыстыі святкаванне прадоўжылася на прыкасцёльнай пляцоўцы. Тут адбыўся майстар-клас па пляценні вянкоў, можно было заспяваць або патанчыць, а таксама пакаштаваць пачастункі ад нашых руплівых гаспадынь.
Дзякуй усім, хто далучыўся да супольнай малітвы і прыклаў намаганні, каб зрабіць гэты дзень па-сапраўднаму святочным!