Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы да святаў!

06-04-2026

Вось і дачакаліся мы пасхальных урачыстасцяў. Божа, адудзяч усім за належную падрыхтоўку да святаў!

Вернікам — за супольныя набажэнствы ў часе Вялікага посту, асабліва за чуванне падчас адарацыі.

Літургічнай службе алтара — за актыўнасць і ахвярнасць.

Музычнай аправе — за прыгажосць і духоўнасць падчас набажэнстваў.

Дэкаратарам і ўсім, хто дапамагаў упрыгожваць касцёл, — плёны вашай працы не толькі ачароўваюць прыгажосцю, але таксама нясуць духоўны пасыл.

Усім, хто руплівіўся аб чысціні ў святыні і збіраўся, каб прыгатаваць вербачкі, — таксама вялікі дзякуй!

Няхай Бог прыме вашую ахвяру на хвалу Яго імя, на карысць Касцёла і ўсёй парафіяльнай супольнасці!

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Ксёндз-пробашч Дзяніс Шастаковіч