Святочнае спатканне літургічнай службы алтара адбылося ў Фаніпалі
У нядзелю Божай Міласэрнасці адбылося святочнае спатканне літургічнай службы алтара (міністрантаў) нашай парафіі і не толькі.
Пасля супольнай Святой Імшы, якую распачалі Вяночкам перад абразом Езуса Міласэрнага, міністранты выслухалі гісторыю паходжання ўрачыстасці, прысвечанай Божай Міласэрнасці. Затым у дольным касцёле iх чакаў пачастунак, прыгатаваны праз бацькоў. Адны распавялi, як перажылі пасхальныя урачыстасці, другія дзяліліся сваімі музычнымі талентамі. Завяршылі спатканне спартыўнымі спаборніцтвамі і супольнай малітвай.
Дзякуй Богу за гэтае пакліканне і за гэты час! Дзякуй тым, хто падрыхтаваў пачастунак, і усім, хто творыць гэтую міністранцкую супольнасць! Запрашаем юнакоў далучацца да нашай суполкі!





