Вялiкiм чацвяргом распачалi Святы Пасхальны Трыдыум
14-04-2022
У Вялікі чацвер заканчваецца перыяд Вялікага посту і распачынаецца Святы Пасхальны Трыдыум. Ён урачыста адзначаецца на працягу трох дзён – Вялікага чацвярга, Вялікай пятніцы і Вялікай суботы.
Увечары гэтага дня вернікі збіраюцца ў сваіх святынях на ўрачыстай Iмшы. Яна мае асаблівае значэнне, бо з’яўляецца ўспамінам Апошняй Вячэры Пана.
Дзякуй усім, хто далучыўся да супольнай малітвы. Асаблівая ўдзячнасць тым, хто ахвяраваў свой час на прыгатаванне дэкарацыі цямніцы Пана.