Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Каралеўскі Гродна: вернікі з Фаніпаля наведалі горад над Нёманам

27-10-2024

У суботу, 26 кастрычніка, адбылася чарговая пілігрымка з удзелам фаніпальскіх парафіян. Гэтым разам вернікі разам з ксяндзом-пробашчам Дзянісам накіраваліся на захад нашай Бацькаўшчыны. Мэта пілігрымкі — горад Гродна, багаты гістарычнымі помнікамі і славутасцямі.

Кульмінацыяй паездкі стала Святая Імша ў Фарным касцёле, падчас якой адбыўся інгрэс (урачысты ўваход у катэдральную базыліку) новага біскупа гродзенскага Уладзіміра Гуляя. Гэтай падзеяй афіцыйна распачалося яго служэнне ў якасці кіраўніка дыяцэзіі. Пілігрымы далучыліся да супольнай малітвы, у якой удзельнічалі шматлікія прадстаўнікі духавенства, а таксама вернікі з розных куткоў Гродзеншчыны і Беларусі ўцэлым.

Пасля Імшы, падмацаваныя эўхарыстычным хлебам, парафіяне наведалі касцёлы Маці Божай Анельскай, Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Адшукання Святога Крыжа, а таксама мелі крышку часу, каб самастойна пазнаёміцца з атмасферай Гродна.

Дзякуем усім, хто далучыўся, і запрашаем сачыць за навінамі, каб разам пілігрымаваць!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *