Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Маем новага міністранта!

15-12-2024

У трэцюю нядзелю Адвэнта, якая ў Касцёле называецца Нядзеляй Радасці, у нашай парафіі адбылася сапраўды радасная падзея.

Літургічная служба алтара папоўнілася яшчэ адным міністрантам!

Віншуем Льва, які сёння ўрачыста склаў абяцанне аддана служыць Хрысту і Касцёлу і атрымаў комжу. Няхай добры Бог падтрымлівае на жыццёвым шляху і дапамагае быць прыкладам сапраўднага хрысціяніна для іншых!