Успамін Святой Цэцыліі адзначылі ў фаніпальскай парафіі
22-11-2024
22 лістапада ў Каталіцкім Касцёле традыцыйна адзначаецца ўспамін святой Цэцыліі — апякункі касцёльнай музыкі і спеваў, а таксама музыкантаў і спевакоў.
У гэты дзень парафіяне, якія сабраліся на вячэрняй Святой Імшы, ад імя ўсёй супольнасці павіншавалі нашых арганістаў Ларысу Міхайлаўну і Вольгу, а таксама памаліліся за кожнага, хто спевам упрыгожвае літургію і праслаўляе Пана.
Таксама пасля Эўхарыстыі наша арганістка Вольга прэзентавала ўласную песню. Запрашаем паслухаць!