Працэсія Божага Цела адбылася ў Фаніпалі

30 мая, у чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, каталіцкі Касцёл адзначаў урачыстасць Цела і Крыві Пана, больш вядомую, як Божае Цела. У гэты дзень вернікі асаблівым чынам дзякавалі за дар Эўхарыстыі, а сёння, у нядзелю, свята мела свой працяг: парафіяне прайшлі працэсіяй да чатырох алтароў.






Кожны з іх быў падрыхтаваны пэўнай парафіяльнай групай. Пры першым алтары, да ўпрыгожвання якога асаблівым чынам прычыніліся бацькі першакамунійных дзяцей, вернікі дзякавалі за наймалодшых парафіян і прасілі для іх божага бласлаўлення. Пры другім алтары, які рыхтавалі сем’і парафіі, маліліся ў інтэнцыі моцных сужэнстваў. Пры трэцім, падрыхтаваным праз членаў суполкі, што моліцца за душы чысцовыя, прасілі аб жыцці вечным для спачылых. Чацверты алтар аб’яднаў усіх у супольнай малітве за нашу парафію.






Дзякуем усім, хто далучыўся да малітвы, і асабліва тым, хто ахвяраваў час на прыгатаванне алтароў.

