Віншаванні ксяндза-пробашча з нагоды адпустовай урачыстасці ў Фаніпалі
07-06-2024
![](https://dvasercy.by/wp-content/uploads/2023/05/photo_5445298252883806377_w-e1717661472736.jpg)
Дарагая парафіяльная сям’я!
Святкуючы нашу ўрачыстасць, прысвечаную Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, славім вялікі дар Божай любові для кожнага з нас.
Няхай кожны з вернікаў дасведчыць Божай міласці, каб нашыя сэрцы станавіліся крыніцай міласэрнасці, спагадлівасці, дабрыні і любові да бліжніх. Няхай кожны знойдзе прытулак і суцяшэнне ў прабітым Сэрцы Езуса.
Памятайма пра пашану Божаму Сэрцу ў кожнай Святой Імшы, асабліва ў першыя пятніцы месяца. У Ім наша сіла і збаўленне!
Кс. пробашч Дзяніс, MSF