Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Працэсія да чатырох алтароў адбылася ў Фаніпалі

04-06-2026

Свята Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, або Божае Цела, адзначаецца ў першы чацвер пасля нядзелі Найсвяцейшай Тройцы. У гэты дзень вернікі публічна ўшаноўваюць Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Падчас святочнай працэсіі святар нясе манстранцыю з Найсвяцейшымі Дарамі па вуліцах горада, спыняючыся ля адмысловых прыпынкаў – алтароў. На кожным з іх чытаецца ўрывак з Евангелля, а пасля святар благаслаўляе вернікаў і ўвесь горад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, молячыся аб абароне і ласцы.

Вернікі нашай парафіі, яднаючыся з паўсюдным каталіцкім Касцёлам, таксама склалі падзяку Збаўцы за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту, у якім Ён прабывае са сваім народам. Крочачы вакол святыні за Хрыстом, скрытым у белай Гостыі, каталікі Фаніпаля адкрыта вызналі сваю веру і запрасілі Езуса, каб Ён зазірнуў у дамы і сэрцы.

Шчыры дзякуй усім за супольную малітву і асабліва за падрыхтоўку алтароў!