Віншаванні з нагоды парафіяльнага адпусту ў Фаніпалі
Дарагія парафіяне!
Ад усяго сэрца віншую вас з нашай парафіяльнай Урачыстасцю!
У гэты асаблівы дзень, калі мы адаруем Найсвяцейшае Сэрца Езуса і ўшаноўваем Безаганнае Сэрца Марыі, хочацца пажадаць кожнаму з нас, каб наша зямная падрыхтоўка і само святкаванне стала не простым урачыстым момантам, а духоўным уздымам, напоўненым сустрэчамі з Богам і бліжнімi. Хай кожны крок, які мы робім на гэтым шляху, прыносіць супакой у душу і цяпло ў сэрца. Няхай Святло, якое выходзіць з Сэрца Езуса, асвятляе вас і вашых блізкіх, напаўняючы жыццё надзеяй, любоўю і бясконцай ласкай. Марыя няхай прытуляе кожнага да Свайго Матчынага Сэрца. Вы — жывыя сведкі веры, і ваша самаахвярнасць выклікае шчырае захапленне. Ад усяго сэрца жадаю вам невычэрпнага здароўя, цудаў у штодзённасці і, канешне, збаўлення.
Старшыня парафіяльнай рады Таццяна Кеда